У Брэсцкай вобласці з'явіўся яшчэ адзін памятны знак ахвярам Халакосту

Памятны знак ахвярам Халакосту з'явіўся ў горадзе Высокае Камянецкага раёна. Гранітную стэлу ўсталявалі побач з месцам, дзе калісьці была сінагога. На ёй выкананы на трох мовах — іўрыце, беларускай і англійскай — надпіс у памяць пра 3 тысячы вязняў мясцовага гета.
З ініцыятывай усталявання памятнага знака выступіла Брэсцкая гарадская яўрэйская грамадская арганізацыя "Брыск". Ён стаў 18-м на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі