У Брэсцкай вобласці з сённяшняга дня дазволены збор брусніцаў

У Брэсцкай вобласці з 10 жніўня дазволены збор брусніцаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дарэчы, у Гродзенскай вобласці збор брусніцаў дазволены з 15 жніўня; Гомельскай — з 20-га; Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай — з 23 жніўня.

Журавіны ў гэтым сезоне дазволена збіраць у верасні: у Брэсцкай вобласці — з 5 верасня; у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай — з 6-га; у Гомельскай — з 10-га, у Гродзенскай вобласці — з 15 верасня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі