У Брэсце затрымалі ўдзельнікаў акцыі да 70-годдзя ІІ Сусветнай вайны

У Брэсце міліцыянты затрымалі шасцярых удзельнікаў акцыі, прымеркаванай да 70-годдзя пачатку Другой Сусветнай вайны. Як інфармуе БелаПАН, ладзілі яе актывісты БСДП (Грамада). 1 верасня прыкладна ў 15.00 дзевяць актывістаў арганізацыі прыйшлі ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", каб ушанаваць памяць загінулых у Другой Сусветнай вайне.

Яны разгарнулі прынесеныя сцягі — партыйны і Свабоднага прафсаюзу Беларускага, паклалі кветкі да Вечнага агня і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых на вайне.

Па шляху да ракі Буг, куды сацыял-дэмакраты збіраліся пусціць вянок з запаленай свечкай, да іх падыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць дакументы на сцяг БСДП (Грамада). Пасля спуску вянка прыехаў міліцэйскі аўтамабіль, і праваахоўнікі зноў пацікавіліся дакументамі на сцягі. Затым шасцёх удзельнікаў акцыі павезлі ў Ленінскі РАЎС для высвятлення акалічнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі