У Брэсце сутыкнуліся 13 аўтамабіляў (фота)

У Брэсце сутыкнуліся 13 аўтамабіляў (фота)

Увечары 21 верасня ў Брэсце амаль адначасова адбыліся чатыры ДТЗ. Як паведамляе ДАІ Брэста, пры здарэннях пацярпела 32-гадовая брэстаўчанка, а 13 аўтамабіляў атрымалі механічныя пашкоджанні.

Спярша каля 17.20 пры спуску з пуцеправода Варшаўская шаша (у напрамку КПП "Варшаўскі мост") сутыкнуліся "Рэно" і "Мазда". Пры гэтым былі пашкоджаныя толькі аўтамабілі.

Праз 13 хвілінаў за некалькі метраў ад першага ДТЗ адбылася яшчэ адна аварыя — з сямі аўтамабіляў утварыўся "паравозік". Пры гэтай аварыі 32-гадовая пасажырка "Фальксвагена Пасата" атрымал пералом левага перадплечча. Брэстаўчанку давялося шпіталізаваць.

Яшчэ праз 12 хвілінаў (у 17.45) на супрацьлеглым баку ўтварыўся "паравозік" з удзелам "Аўдзі" і "Рэно". А чацвёртае ДТЗ адбылося ў 18.05 — сутыкнуліся "Рэно" і "Фальксваген Джэта". Пацярпелых пры гэтых аварыях не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі