У Брэсце судзілі людзей, якія на вуліцы трымалі чыстыя аркушы паперы

У Брэсце судзілі людзей, якія на вуліцы трымалі чыстыя аркушы паперы

У Брэсце судзілі людзей, якія 1 траўня на вуліцы трымалі чыстыя аркушы паперы. Яны былі затрыманыя. Як інфармуе Радыё Свабода, 2 траўня суддзя Алег Міранюк адправіў за несанкцыянаваную акцыю на 10 сутак за краты Уладзіміра Казлоўскага. Аляксей Самайлюк быў аштрафаваны на 345 рублёў, Інга Абрамава — на 230 рублёў. Суды над Аляксандрам Кабанавым і Змітром Гарбуновым перанеслі на сераду (яны заявілі хадайніцтвы аб адвакаце). Іх таксама вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 траўня каля кінатэатра “Беларусь” у Брэсце было затрымана некалькі чалавек. Яны ўдзельнічалі ў акцыі “чыстых аркушаў”.

У Брэсце судзілі людзей, якія на вуліцы трымалі чыстыя аркушы паперы
Аляксей Самайлюк у судзе. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі