У Брэсце расследуецца жорсткае забойства жанчыны

У Брэсце расследуецца жорсткае забойства жанчыны

У Брэсце расследуецца жорсткае забойства 46-гадовай жанчыны. Удзень 4 снежня ў яе здарыўся канфлікт са знаёмым. Мяркуецца, што перад гэтым яны распівалі алкагольныя напоі. Мужчына нанёс гаспадыні кватэры некалькі ўдараў нажом у галаву, шыю, тулава. Ад атрыманных цяжкіх раненняў жанчына памерла на месцы здарэння.

37-гадовы падазраваны затрыманы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі