У Брэсце п’яны раварыст, уцякаючы ад міліцыі, пратараніў таксі

У Брэсце п’яны раварыст, уцякаючы ад міліцыі, пратараніў таксі

У Брэсце п’яны раварыст, уцякаючы ад міліцыі, пратараніў таксі. ДТЗ адбылося у ноч на 14 траўня, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Гісторыя пачалася на вуліцы Адамкоўскай, калі 55-гадовы брэстаўчанін пераехаў на ровары пешаходны пераход, чым парушыў правілы дарожнага руху. Заўважыўшы гэта, нарад Дэпартамента аховы паспрабаваў затрымаць парушальніка.

Мужчына пачаў хутка ўцякаць ад міліцыянтаў, аднак пераслед быў нядоўгім. Раварысту перашкодзіў сысці ад пагоні аўтамабіль таксі, які пачаў выязджаць ад прыпынку грамадскага транспарту. Адвярнуўшыся паглядзець, дзе знаходзяцца пераследнікі, уцякач урэзаўся ў пярэднія правыя дзверы аўтамабіля.

Выявілася, што мужчына быў нападпітку. На месца аварыі прыбылі супрацоўнікі ДАІ, якія склалі на раварыста два адміністратыўныя пратаколы. Мужчына пагадзіўся з тым, што парушыў ПДР і кіраваў роварам у нецвярозым стане. Але ён катэгарычна адмаўляўся ад таго, што з'яўляецца вінаватым у аварыі. Аднак  здарэнне зафіксавалі відэарэгістратары патрульнага аўтамабіля і таксі.

Ровар быў дастаўлены на штрафстаянку. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі