У Брэсце п'яны дворнік спрабаваў зняць у банкамаце грошы з крадзенай карткі

У Брэсце п'яны дворнік спрабаваў зняць у банкамаце грошы з крадзенай карткі

У Брэсце Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за замах на крадзеж, учынены шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, 43-гадовага дворніка, піша brestcity.com

Па звестках супрацоўнікаў Брэсцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта, брэстаўчанін скраў банкаўскую картку ў 41-гадовага мясцовага жыхара. А потым у п'яным выглядзе ён спрабаваў зняць з карткі чужыя грошы ў банкамаце па праспекце Машэрава. Як паведамляюць у Следчым камітэце, мужчына "не давёў свой злачынны намер да канца па не залежных ад яго абставінах".

Цяпер зламысніку пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі