У Брэсце п’яная пасажырка скрала аўтамабіль таксі (фота)

У Брэсце п’яная пасажырка скрала аўтамабіль таксі (фота)

У Брэсце 36-гадовая п’яная пасажырка скрала аўтамабіль таксі. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, жанчына правяла вечар у кампаніі сяброў, дахаты паехала на таксоўцы. Калі яе прывезлі, яна зразумела, што не мае грошай, каб разлічыцца. Кіроўца вырашыў адвезці пасажырку ў міліцыю для разбіральніцтва.

Жанчына ехаць у раённы аддзел міліцыі катэгарычна адмаўлялася. Па дарозе падчас руху яна выкінула ў акно мабільны тэлефон кіроўцы і таксометр. Таксіст спыніў аўтамабіль і пайшоў збіраць свае рэчы. У гэты момант пасажырка села на месца вадзіцеля і паехала на чужым аўтамабілі. Таксіст пабег за машынай. У выніку жанчына не саўладала з кіраваннем і ўчыніла дробнае ДТЗ. Яе затрымалі. Высветлілася, што зламысніца была ў стане алкагольнага ап’янення — 1,59 праміле.

У адносінах жанчыны склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Таксама ёй пагражае крымінальная адказнасць (арт. 214 КК “Угон транспартнага сродку”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі