У Брэсце пройдзе пікет да Дня правоў чалавека

Дазвол ад гарадскога выканаўчага камітэту атрымаў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Па словах заяўніка мерапрыемства, яго мэтай будзе прыцягнуць увагу брэстаўчан да праблемы палітзняволеных.

Уладзімір Вялічкін нагадвае, што мясцовыя ўлады другі год запар дазваляюць падобную акцыю. Раней чыноўнікі з розных прычынаў забаранялі праводзіць праваабарончыя пікеты нават у дазволеных для гэтага месцах.

Вялічкін: "Цяжка мне патлумачыць чаму раней нельга было, а зараз можна. Ёсць такая вельмі цудоўная фраза: "Кан'юктура рынку вымагае". Калі нашым уладам карысна пагуляць з Захадам, Усходам ці з кімсьці яшчэ, яны гуляюць. Я не думаю, што сапраўды ў Беларусі наступае нейкая адліга".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі