У Брэсце праходзіць турнір па інтэлектуальных гульнях “Белавежская зіма 2009

XI Адкрыты рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях “Белавежская зіма” праходзіць 12-13 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. У спаборніцтвах прымаюць удзел 38 камандаў з Расіі і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. 12 снежня турнір пачаўся з незаліковай гульні, удзельнікам якой прапанавалі скончць ці ўставіць прапушчаныя словы ў 10 хайку — традыцыйных японскіх вершаў з характэрнай для ўсходніх вершаў размытай і часам парадаксальнай вобразнасцю. Наступная гульня “Белавежскай зімы” — турнір па “Сваёй гульні”, які складаецца з 150 пытанняў, падзеленых на 30 тэматычных блокаў. Пасля 2/3 турніра ў лідэрах мінскія каманды “Кефирныя грибки” ды “МИД-2”. На трэцім месцы каманда “Dixi S” са Смаленска, і адрыў зусім нязначны.

13 снежня каманды знатакоў разыграюць камплект медалёў у “Што? Дзе? Калі?”. Турнірная дыстанцыя складаецца з 48 пытанняў. Уладальнік кубка вызначыцца па суме месцаў у двух заліковых гульнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі