У Брэсце пачынаецца суд у справе гвалтоўнага высялення сям’і

5 лютага мае адбыцца разгляд рашэння суда Ленінскага раёна горада Брэста. Летась ён пастанавіў выселіць без прадастаўлення жылля грамадскую дзяячку Жану Абрамаву, а заадно яе шасцігадовую сястру Марыяну.  Паколькі кватэру забірае дзяржава, рашэнне закранула і тых, хто не  зарэгістраваны, але жыве ў аспрэчанай кватэры: трэцюю сястру Інгу Абрамаву і маці сямейства Інгу Ўладзіміраўну Абрамаву.

Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў брэсцкіх палітыкаў, ці пойдуць яны на суд у справе, якую праваабаронцы лічаць палітычна матываванай.

Мікалай Коўш, кіраўнік абласной структуры Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сказаў “Еўрарадыё”:  Усе не пойдуць. Пойдуць тыя, хто хадзіў на суды раней. Новых не будзе людзей.

Ігар Маслоўскі, кіраўнік абласной структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада): Мы ў такіх выпадках апавяшчаем людзей, і яны самі вырашаюць.

Прадстаўнік “Руху за Свабоду” Зміцер Шыманскі паведаміў, што пойдзе журналіст.

На судзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі Партыі БНФ, праваабаронцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі