У Брэсце пабудуюць помнік аб'яднанню Заходняй Беларусі з БССР

Помнік аб'яднанню Заходняй Беларусі з БССР пабудуюць у Брэсце на перакрыжаванні вуліцы Машэрава і праспекта Рэспублікі.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Мікалай Лявонаў:

"Ствараецца аргкамітэт і аб'яўлены конкурс на мемарыяльны знак аб'яднання".

Паводле Лявонава, у Брэсцкім рэгіёне гэта будзе першы помнік, які ўвекавечыць падзеі восені 1939 года. Нагадаем, тады Чырвоная армія заняла Заходнюю Беларусь, якая на працягу двух дзесяцігоддзяў была пад польскай уладай. Падзея гэтая, аднак, азмрочаная масавымі рэпрэсіямі, якія разгарнуў супраць насельніцтва далучаных тэрыторый НКВД. 
 
Сёлета будзе праведзены конкурс эскізных работ будучага помніка, да ўдзелу ў ім запрашаюцца і творчыя калектывы, і асобныя мастакі і архітэктары. Усталяванне помніка запланаванае на 2009 год, на які прыпадаюць 70-я ўгодкі аб'яднання дзвюх частак Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі