У Брэсце на сцяне дома зафарбавалі Кастуся Каліноўскага (фота)

У Брэсце на сцяне дома зафарбавалі Кастуся Каліноўскага (фота)

У Брэсце на вуліцы Гогаля каля скрыжавання з вуліцай Леніна на сцяне дома ўвечары 1 кастрычніка з'явіўся Кастусь Каліноўскі. Каля выявы кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў быў змешчаны зварот з "Лістоў з-пад шыбеніцы", інфармуе "Брестская газета". Выданне не выключае, што ў Брэсце можа з'явіцца пастаяннае месца для "стрыт-арта", падобнае "сцяне Шчоткінай" у Мінску. У аўторак тэкст звароту сарвалі, а Каліноўскага зафарбавалі сіняй фарбай.

Вясной ў Брэсце на бульвары Шаўчэнкі з'яўляўся прынт з прыдуманымі цытатамі Сталіна і Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі