У Брэсце махляры падманулі прыхільніка Гары Потэра
![Жыхар Брэста хацеў купіць серыю кніг пра Гары Потэра / ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/harry-14_12.jpg.webp?itok=A4UelSoN)
Жыхар Брэста хацеў купіць серыю кніг пра Гары Потэра / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Жыхара Брэста, прыхільніка Гары Потэра, падманулі махляры. Са скаргай на іх ён прыйшоў у міліцыю. Мужчына расказаў, што на адным з папулярных інтэрнэт-рэсурсаў убачыў аб'яву аб продажы серыі кніг пра Гары Потэра. Цана выглядала прынаднай — 100 рублёў за ўсё гісторыі.
Берасцеец напісаў прадаўцу, яны дамовіліся аб здзелцы. Аднак у пасылцы замест Гары Потэра апынуўся набор выпадковых і вельмі старых кніг: раман Аляксандра Дзюма "Тры мушкецёры", апавяданні Джэка Лондана, "Пётр I" Аляксея Талстога, слоўнік Ожагава і іншыя выданні. Прычым кніжкі былі ў дрэнным стане, у іх былі брудныя вокладкі і разарваныя старонкі, на старонках — плямы. Былі пашкоджаныя пераплёты.
Кошт кніг не перавышае 20 рублёў, ацанілі эксперты абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Па гэтым факце распачатая праверка.
![В Бресте мошенники обманули поклонника Гарри Поттера](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/books_14_12.jpg.webp?itok=2-r1iwXJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.