У Брэсце гарэў інтэрнат, пацярпелі трое дзяцей

У Брэсце гарэў інтэрнат, пацярпелі трое дзяцей

У Брэсце гарэў інтэрнат, пацярпелі трое дзяцей. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 14-й гадзіны на вуліцы Папаніна. Узгаранне адбылося ў пакоі на пятым паверсе будынка, агонь паспеў знішчыць там маёмасць. Ратавальнікі вывелі з чацвёртага і пятага паверхаў 27 чалавек, у тым ліку шэсць дзяцей. Траіх дзяцей шпіталізавалі ў абласную дзіцячую бальніцу. Дыягназ — “атручванне прадуктамі гарэння”. Адзначаецца, што стан дзяцей сярэдняй ступені цяжкасці.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі