У Брэсце “чорныя рыэлтары” з Расіі пасеклі на кавалкі жыхарку Масквы

У Брэсце “чорныя рыэлтары” з Расіі пасеклі на кавалкі жыхарку Масквы

У Брэсце “чорныя рыэлтары” з Расіі пасеклі на кавалкі 37-гадовую жыхарку Масквы. Беларускія праваахоўнікі змаглі высветліць асобу жанчыны, чый расчлянёны труп знайшлі 14 гадоў таму ў Брэсцкім раёне. Як інфармуе БЕЛТА, масквічка вяла “асацыяльны лад жыцця” і ёй зацікавіліся двое жыхароў расійскага горада Курск (ва ўзросце 35 і 39 гадоў). Яны прапанавалі ёй абмяняць жыллё, але насамрэч завалодалі кватэрай у расійскай сталіцы. Пасля гэтага мужчыны запрасілі жанчыну на выхадныя ў Брэст і забілі яе. Труп яны пасеклі, схавалі і вярнуліся ў Расію.

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў кажа, што высветліць асобу жанчыны ўдалося з дапамогай расійскіх праваахоўнікаў. Мужчыны, якія падазраюцца ў забойстве, знаходзяцца ў зняволенні за здзяйсненне на тэрыторыі Расіі аналагічных злачынстваў. Кожны з іх атрымаў больш за 20 гадоў зняволення. Цяпер жа іх чакае новы суд — з Беларусі ў Расію адправілі крымінальную справу аб забойстве ў Брэсцкім раёне.

У Брэсце “чорныя рыэлтары” з Расіі пасеклі на кавалкі жыхарку Масквы
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі