Вы тут

У Брэсце BMW пратараніў аўтамабілі на стаянцы Следчага камітэта

Фота: virtualbrest.by

ДТЗ з удзелам некалькіх аўтамабіляў, якія стаялі на месцы, адбылося ў Брэсце. Пра яго парталу "Віртуальны Брэст" распавёў выпадковы сведка. 

Кіроўца аўтамабіля BMW не справіўся з кіраваннем, і яго машына пайшла ў некіраваны занос. Аўто праехала праз сустрэчную паласу і выехала на стаянку бліз новага будынка Следчага камітэта. 

Ахвярамі тарана сталі некалькі аўтамабіляў, прыпаркаваных там. Кіроўца BMW злёгку зачапіў іх. Аднак машыны стаялі настолькі шчыльна, што пабілі адна адну. Па словах відавочцаў, шкода атрымалася даволі значнай. У самога ж вінаваўцы здарэння толькі разбітая фара і злёгку пагнуты капот.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: федеральныеновости.рф