У Брэсце апаганілі помнік вязням гета, вандалы спалілі вянкі і кветкі

Помнік вязням гета ў цэнтры Брэста апаганілі невядомыя. Яны спалілі вянкі і кветкі, ускладзеныя да помніка.

Сёлета гэта першы выпадак вандалізму, а летась на помнік вязням гета нападалі тройчы. Былі распачатыя крымінальныя справы, але зламыснікаў так і не знайшлі. Прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны патрабуюць ад праваахоўных органаў на гэты раз адшукаць вандалаў і пакараць іх.

Нагадаем, у брэсцкім гета падчас вайны фашыстамі было знішчана 34 тысячы яўрэяў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі