У Брэсце адбылося адкрыццё першай чаргі абноўленага стадыёна "Дынама"

14 ліпеня ў Брэсце адбылося адкрыццё першай чаргі абноўленага стадыёна "Дынама". На яго гульнёвым полі ўкладзены штучны газон з сістэмай паліўкі і падагравання. Практычна завершана рэканструкцыя трыбун, разлічаных на 2100 гледачоў.

На стадыёне, што з'яўляецца ўласнасцю грамадскага аб'яднання "Футбольны клуб "Дынама-Брэст", апрача клубных каманд будуць трэніравацца і іншыя футбольныя дружыны абласнога цэнтра. У верасні, пасля завяршэння рэкаснтрукцыі стадыёна, тут пачнуць займацца выхаванцы ДЮСШ па футболе. Яна ствараецца пры клубе "Дынама-Брэст".


Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага поля ўзяў удзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас. "Гэты спартыўны аб'ект стане яшчэ адным стымулам для павышэння майстэрства нашых футбалістаў. І, зразумела, уладальніка Кубка Беларусі - "Дынама-Брэст". Але не менш важна і тое, што на гэтым полі будзе гуляць маладое пакаланне", - зазначыў ён.


Пасля ўрачыстай цырымоніі адбыўся таварыскі матч паміж зборнымі камандамі ветэранаў Беларускай федэрацыі футбола і ветэранаў футбола Брэсцкай вобласці.


Рэканструкцыя стадыёна была распачата ў 2005 годзе. На гэтыя мэты інвеставана 6,3 мільярда рублёў.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі