У Браславе пройдзе вялікі рок-фэст “Жывое неба Браслава”

20 ліпеня ў Браславе пройдзе рок-фэст пад адкрытым небам “Жывое неба Браслава”. У ім возьмуць удзел рок і кавер-гурты з Браслава, Наваполацка і Пастаў. Арганізатар фэсту Сяргей Садоўскі кажа, што пакуль фэст — пілотны праект. Калі ён зацікавіць браслаўчан, то можа стаць традыцыйным і шматдзённым. Па словах Садоўскага, ідэя фэсту нарадзілася ў мінулым годзе. А сёлета яе падтрымаў старшыня Браслаўскага выканкаму Сяргей Шматаў, які аказаў арганізатарам і маральную і адміністратыўную падтрымку, піша kraj.by.

Фэст “Жывое неба Браслава” пройдзе на Замкавай гары. У ім возьмуць удзел гурты “Ветеран грэйдер”, “The back to the future” і “Suprun Band” з Наваполоцка, кавер-каманды “Скифы” з Пастаў, “Лейсвер” і “The Labbuhi” з Браслава. Хэдлайнерамі імпрэзы стануць мінскія рокеры “The brooklet” і Святлана Трапук з Наваполацка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі