У бойцы футбольных фанатаў у Слоніме ніхто не пацярпеў

У бойцы паміж футбольнымі фанатамі ў Слоніме ніхто не пацярпеў дзякуючы своечасоваму ўмяшанню супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў Гродзенскага аблвыканкама:

Супрацоўнік аддзела:
“Вось яны толькі пачалі, счапіліся, адразу міліцыя разняла. Ніхто не пацярпеў, у лякарню ніхто не трапіў”.

Нагадаем, 9 траўня ў 17 гадзін адбыўся матч паміж бабруйскай “Белшынай” і слонімскім “Камунальнікам”. На яго прыехалі фанаты “Белшыны” з Бабруйска — каля 20 чалавек. Пад аховай міліцыі іх пасадзілі ў асобны сектар стадыёна.

У фанатаў з Брэсцкай вобласці і Мінска (каля 40 чалавек), якія спецыяльна прыехалі “разабрацца” з белшынаўскімі прыхільнікамі, нічога не атрымалася.

Прыкладна за 20 хвілін да пачатку матча яны пачалі чапляць звычайных заўзятараў, якія трапіліся на іх шляху. Пачалася бойка, у якой удзельнічалі каля 100 чалавек.

Каб разняць фанатаў, міліцыі давялося прымяніць зброю. Пасля 8 стрэлаў у паветра бойка сціхла.

Міліцыя Слоніма разагнала футбольных фанатаў з дапамогай пісталетаў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі