У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся школьны аўтобус і маршрутка, ёсць пацярпелыя

У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся школьны аўтобус і маршрутка, ёсць пацярпелыя

У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся школьны аўтобус і маршрутка. Здарэнне адбылося ў 7.45 раніцы 5 красавіка на скрыжаванні аўтадарог Мінск — Віцебск і Сянно — Бешанковічы — Ушачы. 56-гадовы кіроўца ПАЗ вёз 15 дзяцей ў Ржаўскую сярэднюю школу і ў яслі-садок у Бешанковічах. Калі ён выязджаў з другаснай дарогі на галоўную, не саступіў шлях мікрааўтобусу “Газель”, які ехаў з Чашнікаў у Віцебск. Гэта і стала прычынай сутыкнення.

Як паведамляе аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, маршрутка перакулілася на бок, дзевяць яе пасажыраў адвезлі ў цэнтральную раённую бальніцу ў Бешанковічы для абследавання. Дзяцей на іншым аўтобусе завезлі ў школу і яслі-садок. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Ужо вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозыя. Відэа з месца падзеў можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі