У Бешанковіцкім раёне “сацыяльная работніца” забрала ў бабулі мільён

Махлярка, якая прадстаўляецца вяскоўцам “сацыяльным работнікам”, “засвяцілася” ў Бешанковіцкім раёне. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Да 79-гадовай жыхаркі адной з вёсак раёна завітала прыемная кабета сярэдніх гадоў. Сказала, што яна сацыяльны работнік і прапанавала… памяняць грошы. Маўляў, для адзінокіх састарэлых ёсць спецыяльная праграма, якая прадугледжвае абмен беларускіх рублёў на валюту перад чарговай дэнамінацыяй.

Бабуля паверыла і аддала махлярцы не толькі грошы, што адкладвала на пахаванне, але нават драбязу з кішэняў. Атрымалася крыху больш за мільён беларускіх рублёў. Прынесці бабулі долары махлярка паабяцала 29 студзеня. Калі яна не з'явілася, старая зразумела, што яе падманулі і звярнулася ў РАУС. Міліцыя распачала крымінальную справу”.


Адзначым, што падобныя выпадкі апошнім часам здараюцца ў розных рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі