Вы тут

У Бераставіцкім раёне на пажары ў гаражы загінуў мужчына

Фота з адкрытых крыніцаў

У Бераставіцкім раёне ў аграгарадку Пагранічны на пажары ў гаражы загінуў мужчына. Здарэнне адбылося ўвечары 23 снежня. Мясцовы жыхар займаўся рамонтам машыны, калі пачалося ўзгаранне. Уратавацца ён не паспеў.

Агонь знішчыў легкавы аўтамабіль, які знаходзіўся ў гаражы, закурыў сцены і столь. Прычына ўзгарання высвятляецца, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Усяго на тэрыторыі вобласці за суткі адбылося 5 пажараў, у тым ліку ў Гродне загарэўся легкавы аўтамабіль “Аўдзі-100”. Меркаваная прычына — праблема з праводкай.