У Бераставіцкім раёне мужчына падпаліў былую жонку
![У Бераставіцкім раёне мужчына падпаліў былую жонку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zapalniczka-1212.jpg.webp?itok=7-QvdU7J)
Ахвярай побытавай сваркі стала жанчына ў аграгарадку Пагранічны Бераставіцкага раёна, паведамляе прэс-служба МУС.
Здарэнне адбылося 11 снежня каля 14-й гадзіны. 60-гадовы раней судзімы мужчына ў сваім доме выпіваў разам з былой жонкай, малодшай за яго на тры гады. Хоць і разведзеныя, пенсіянеры працягвалі пражываць разам.
Падчас сваркі мужчына абліў былую жонку бензінам і падпаліў. Жанчына шпіталізаваная.
Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за замах на забойства.