У Бераставіцкім раёне маланка спаліла 15 тон саломы
![У Бераставіцкім раёне маланка спаліла 15 тон саломы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/malanka_2.jpg.webp?itok=32ipAL9D)
У Бераставіцкім раёне маланка спаліла тарпу леташняй саломы. Здарэнне адбылося 19 жніўня ўвечары каля вёскі Эймінаўцы. У выніку пажару знішчана 15 тон саломы, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Падобны інцыдэнт здарыўся таксама ў Іўеўскім раёне: на полі каля вёскі Суботнікі агонь знішчыў 130 тон саломы ў рулонах. Прычына пажару высвятляецца.