У Бераставіцкім раёне кампанія перакуліла чужое аўто "на лапаткі"

У Бераставіцкім раёне кампанія перакуліла чужое аўто "на лапаткі"

У вёсцы Вароны Бераставіцкага раёна Гродзеншчыны чатыры маладыя чалавекі літаральна "напалі" на аўтамабіль, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

32-гадовы мужчына прыехаў у вёску на аўтамабілі "Фіят Уна", прыпаркаваў яго каля аднаго з дамоў і пайшоў па справах. Аўтамабіль стаяў на ўзбочыне, не парушаючы правілы дарожнага руху.

У гэты час па вуліцы ішла кампанія хлопцаў. Тром з іх — па 29 гадоў, чацвёртаму — 19. Кампанія вырашыла перакуліць машыну дагары коламі. "Фіят" — аўтамабіль даволі маленькі, таму хлопцы без праблем выканалі сваю задуму.

Калі ўладальнік аўто пабачыў, што адбылося, то адразу звярнуўся ў міліцыю. Цяпер на ўсіх чатырох "жартаўнікоў" пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі