У "Беллегпраме" распавялі, што выконваюць спецзамову для Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка чакае касцюм

Аляксандр Лукашэнка чакае касцюм / kommersant.ru

У "Беллегпраме" распавялі, што выконваюць спецзамову для Аляксандра Лукашэнкі. Для яго шыюць касцюм з беларускай ваўнянай тканіны, паведамляе тэлеканал СТБ.

Кіраўніца канцэрна Таццяна Лугіна спадзяецца, што касцюм будзе гатовы да 10 лютага. "Мы вельмі, вядома, хвалюемся, каб ён падышоў", — кажа яна.

Відаць, Лукашэнка плануе з'явіцца ў лютым на адным з мерапрыемстваў не ў дарагім касцюме замежных вытворцаў, а ў айчынным, каб зноў заявіць пра важнасць "імпартазамяшчэння". Раней ён любіў расказваць, якая вопратка на ім імпартная, а якая — беларускай вытворчасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі