У Белгарадзе зноў спрацавала СПА і пазіцыйныя баі ў Бахмуце — 385-я раніца вайны

За суткі Сілы абароны Украіны адбілі  ў Данецкай і Луганскай абласцях больш за 90 расійскіх нападаў / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua
За суткі Сілы абароны Украіны адбілі  ў Данецкай і Луганскай абласцях больш за 90 расійскіх нападаў / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua

Над Белгарадам і Белгарадскім раёнам расійскія сродкі СПА збілі 3 ракеты. Пра гэта напісаў ноччу губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго слоў, "адзін з абломкаў трапіў у жылы сектар у горадзе Белгарадзе, ёсць пашкоджанні". Ад аскепкаў пацярпелі некалькі домаўладанняў і ў Белгарадскім раёне.

А ў Херсонскай вобласці Украіны ў выніку расійскіх абстрэлаў учора былі параненыя чатыры чалавекі, у тым ліку двое ратавальнікаў. Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаванне "Поўдзень". Усяго ж за суткі расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 40 авіяцыйных, 12 ракетных удараў і здзейснілі больш за 100 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. У Краматорску, нагадаем, у выніку ракетнага ўдару быў пашкоджаны трохпавярховы жылы будынак, пацярпелі людзі.

На фронце расіяне па-ранейшаму спрабуюць выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей, атакуюць на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім кірунках. За мінулыя суткі, па словах украінскіх вайскоўцаў, Сілы абароны краіны адбілі на гэтых напрамках больш за 90 нападаў праціўніка.

У Бахмуце і ваколіцах працягваюцца пазіцыйныя баі. Расійская крыніца "Рыбар" піша, што "штурмавыя атрады працягваюць наступ у прамысловай зоне на поўначы Бахмута" і, нягледзячы на складаныя ўмовы, змаглі ўсталяваць кантроль над тэрыторыяй завода "Усходмаш".

В Белгороде снова сработала ПВО и позиционные бои в Бахмуте — 385-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

Міністэрства абароны Расіі плануе папоўніць войскі новымі кантрактнікамі. Называецца лічба ў 400 тысяч. Набор у войска пачнуць з 1 красавіка. Пра гэта паведамляе расійская служба "Радыё Свабоды".

Паводле звестак журналістаў, Міністэрства абароны РФ разаслала ў рэгіёны дакументы з указаннем колькасці людзей, з якімі павінны падпісаць кантракты. Так, у Чэлябінскай і Свярдлоўскай абласцях на прафесійную службу павінны прыйсці па 10 тысяч чалавек, а ў Пермскім краі — 9 тысяч. Нагадаем, у студзені 2023 года міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што колькасць расійскага войска неабходна давесці да 1,5 млн вайскоўцаў. Мяркуецца, што амаль палова з іх будуць кантрактнікамі. Акрамя таго, прапануецца павялічыць прызыўны ўзрост з 18 да 21 года і павысіць гранічны ўзрост прызыўніка да 30 гадоў.

Сёння пройдзе чарговае (дзясятае па ліку) пасяджэнне кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны (так званы фармат "Рамштайн"). Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, калі апісваў вынікі сустрэчы з калегай з Нідэрландаў Кайсай Алангрэн. Алангрэн учора завяршыла свой візіт ва Украіну.

Рэзнікаў падзякаваў за дапамогу і падтрымку, якую Украіна атрымала і атрымлівае ад Нідэрландаў.

"Дзякуючы, у тым ліку Нідэрландам, мы ў бяспецы ў Чорным моры. Бо разам з іншымі краінамі Нідэрланды прынялі ўдзел у пастаўцы Украіне супрацькарабельных ракет Harpoon. Менавіта дзякуючы гэтаму, у прыватнасці, быў вызвалены востраў Змяіны, які стаў ключом да будаўніцтва "збожжавага калідора", па якім наша краіна пастаўляе прадукцыю АПК у краіны Афрыкі і Азіі", — напісаў Рэзнікаў.

В Белгороде снова сработала ПВО и позиционные бои в Бахмуте — 385-е утро войны
Кайса Алангрэн (злева) здзейсніла двухдзённы візіт ва Украіну / facebook.com/reznikovoleksii

Кіеў звярнуўся да кіраўніцтва Фінляндыі з просьбай перадаць Украіне чатыры хуткасныя цягнікі, якія раней курсіравалі ў Расію. Просьбу агучыў былы кіраўнік Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын падчас візіту ва Украіну прэм'ер-міністра Фінляндыі Санны Марын 10 сакавіка. Пра гэта распавядае фінскі грамадскі вяшчальнік Yle.

Гэта была спантанная сустрэча. Размова адбылася, калі фінская дэлегацыя ўжо вярталася з Кіева. Прадстаўнікі ўкраінскай чыгункі папрасілі перадаць Кіеву цягнікі Allegro, якія раней ездзілі ў Санкт-Пецярбург. Рух паміж Хельсінкі і культурнай сталіцай Расіі спыніўся 27 сакавіка 2022 года, а ў жніўні фінская дзяржаўная чыгуначная кампанія VR Group спісала гэтыя цягнікі.

"Яны былі б сапраўды карыснымі для перавозкі людзей на вызваленыя тэрыторыі і назад", — кажуць прадстаўнікі ўкраінскай чыгункі. Але ў VR Group адзначаюць, што не могуць перадаваць цягнікі Allegro або вырашаць іх будучыню самастойна. Цягнікі з'яўляюцца ўласнасцю кампаніі, якая належыць у тым ліку і  РЖД.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі