У беларускім войску ўжо тры выпадкі заражэння каранавірусам

У беларускім войску ўжо тры выпадкі заражэння каранавірусам

На каранавірус захварэлі два вайскоўцы 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску.

"У двух вайскоўцаў станоўчы вынік тэста на каранавірус. Яны знаходзяцца на лячэнні ў Бабруйскім цэнтральным шпіталі. Стан здароўя здавальняючы, патрэбы ў падтрымцы лёгачнай дзейнасці няма, то бок яны не на апараце прымуксовай вентыляцыі лёгкіх, дыхаюць самастойна", — перадае Радыё "Свабода" словы прэс-сакратара Мінабароны Наталлі Гаўрусік.

Вайскоўцаў, якія кантактавалі з захварэлымі, ізалявалі ў асобнай зоне — у намётавым лагеры. Па словах Гаўрусік, яны забяспечаныя ўсім неабходным для аўтаномнага пражывання. Для гэтых салдатаў працуе палявая кухня, намёты абаграваюцца, дзяжураць мэдыкі. Ва ўсіх узялі пробы на каранавірус. 

Такім чынам колькасць вайскоўцаў, хворых на COVID-19, вырасла да трох чалавек. Напярэдадні стала вядома, што на каранавірус захварэў салдат у 72-м вучэбным цэнтры ў Печах пад Барысавам. Яго змясцілі ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі