У беларускіх ВНУ пачынаюцца ўнутраныя уступныя іспыты

У беларускіх ВНУ пачынаюцца ўнутраныя уступныя іспыты

Сёння ў ВНУ Беларусі пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты, якія праводзяць непасрэдна самі ўніверсітэты, інфармуе БЕЛТА.

Гэтыя іспыты пройдуць па 26 ліпеня, у сельскагаспадарчых ВНУ — з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма). 

Залічэнне студэнтаў-бюджэтнікаў завершыцца 28 ліпеня (за выключэннем вайсковых вышэйшых устаноў), студэнтаў-платнікаў — 6 жніўня (за выключэннем некаторых вайсковых ВНУ і культуры). Прыём дакументаў ад студэнтаў-платнікаў будзе працягвацца па 4 жніўня.

У сілавыя і творчыя ВНУ дакументы на прыём абітурыенты могуць падаваць да 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна. Абітурыенты, якія хочуць атрымаць адукацыю ў сельскагаспадарчых ВНУ, змогуць падаць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня.

Агулам сёлета ў ВНУ Беларусі плануецца прыняць на навучанне 54,7 тысячы чалавек. 26,6 тысячы з іх будуць вучыцца на бюджэтнай форме, 28,2 тысячы  стануць студэнтамі-платнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі