У беларускіх мясапрадуктах Расія знайшла зашмат антыбіётыкаў?

З 24 лістапада Россяльгаснагляд увёў часовую забарону на ўвоз у Расію мяса і мясапрадукцыі з 14 замежных прадпрыемстваў. У Прыморскім краі ў іх лік трапілі Слонімскі і Гомельскі мясакамбінаты, паведамляе гарадскі сайт Уладзівастока.  Па звестках расійскіх эпідэміёлагаў, у замежнай прадукцыі знойдзеныя ўзбуджальнікі хвароб і шкодныя рэчывы. У прыватнасці, у беларускай прадукцыі выяўлена перавышэнне гранічна дапушчальных нормаў утрымання антыбіётыкаў.

Дарэчы, на сайце Россяльгаснагляду інфармацыя наконт беларускіх прадпрыемстваў адсутнічае. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі