У беларускай версіі "30-я" Yellow Brick Road стануць "нулявымі"

120216 Malina EBR.mp3

Гурт Yellow Brick Road абраў пераможцу конкурсу на лепшы пераклад на беларускую мову песні "30's". Як патлумачыў Еўрарадыё вакаліст гурта Ян Максімовіч, музыканты адразу “адмялі” літаральныя пераклады песні, бо яны гучалі вельмі дзіўна і ненатуральна. Вартых перакладаў было шмат, адзначае фронтмэн Yellow Brick Road, але больш за ўсё музыкантаў зачапіў пераклад карыстальніка пад нікам “Байсан”.

“Нам спадабалася тое, што ён нават не парыўся наконт таго, каб не адыходзіць ад тэксту, – тлумачыць выбар Ян Максімовіч. - Ці адысці недалёка. Хлопец проста ўзяў, знёс усё і пабудаваў нанова. Такі падыход сёння вельмі актуальны”.

Такім чынам, менавіта Байсан адпраўляецца на тры канцэрты YBR ды атрымае ў падарунак live-DVD “Honeymoon”. Еўрарадыё віншуе пераможцу і просіць даслаць на нашу пошту свае кантакты. 

Па ўмовах конкурсу, Yellow Brick Road мусілі абраць яшчэ 5 лепшых перакладаў. Але музыкі адзначылі пераклады трох удзельнікаў, якія атрымаюць адмысловыя прызы ад Еўрарадыё. Гэта Воля Светайла, Мар'яна Вясінская і Глеб Лабадзенка. Але Еўрарадыё дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу! Улад Ізраілаў, Яўген Якавенка, Хельга Вольке, Людміла Нікіценка, Дана Антановіч, у нашым офісе вас таксама чакаюць сувеніры!

Пераклады ўсіх удзельнікаў конкурсу можна пачытаць тут.

Нагадаем, што ўжо гэтай вясной гурт запіша песню "30's" на беларускай мове, і перамантуе кліп на яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі