У Беларусі зноў ДТЗ з удзелам маршруткі — пацярпелі 10 дарослых і 1 дзіця
![Аварыя на трасе Бабруйск — Глуск / УУС Магілёўскага аблвыканкама](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dtz-2402-1.jpg.webp?itok=A4BYak-t)
Аварыя на трасе Бабруйск — Глуск / УУС Магілёўскага аблвыканкама
ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі адбылося сёння раніцай у Магілёўскай вобласці на трасе Бабруйск-Глуск. Сутыкнуліся маршрутка і трактар. Пацярпелі 10 дарослых і адно дзіця, паведамляе Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на бабруйскіх медыкаў. Загінулых няма.
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, што з пацярпелымі працуюць 5 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. Пры неабходнасці іх забяруць у бальніцу.
Нагадаем, у панядзелак пад Смалявічамі маршрутнае таксі сутыкнулася з грузавіком МАЗ. 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, загінулі. 9 чалавек былі шпіталізаваныя. Чацвёра з іх па-ранейшаму знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, барацьба за іх жыццё працягваецца, казаў учора галоўны пазаштатны хірург-трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Алег Румо.
![В Беларуси снова ДТП с участием маршрутки — пострадали 10 взрослых и 1 ребенок](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtz-2402-2.jpg.webp?itok=QJC0j6dF)
Аварыя на трасе Бабруйск — Глуск / УУС Магілёўскага аблвыканкама
![В Беларуси снова ДТП с участием маршрутки — пострадали 10 взрослых и 1 ребенок](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtz-2402-3.jpg.webp?itok=_CP-nooP)
Аварыя на трасе Бабруйск — Глуск / УУС Магілёўскага аблвыканкама
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.