У Беларусі знізілі норму абавязковага продажу валютнай выручкі

У Беларусі знізілі норму абавязковага продажу валютнай выручкі

У Беларусі з 1 верасня знізілі норму абавязковага продажу валютнай выручкі экспарцёрамі. З 30% да 20%. Адпаведнае рашэнне прыняў Нацыянальны банк.

Адзначаецца, што зніжэнне нормы абавязковага продажу валютнай выручкі прадпрыемствамі-экспарцёрамі адбылося ў рамках правядзення мерапрыемстваў па паэтапнай лібералізацыі валютных адносін. Мяркуецца, што рашэнне Нацбанка паспрыяе актывізацыі інвестыцыйнай і дзелавой актыўнасці суб'ектаў гаспадарання нашай краіны. Таксама яно мусіць стаць "дадатковым крокам у гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", пасадзейнічае стварэнню роўных умоваў для эканамічных суб'ектаў гаспадарання дзяржаваў Еўразійскага эканамічнага саюза "па развіццю іх экспартнага патэнцыялу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі