У Беларусі злавілі ўкраінца, якога летась дэпартавалі

У Беларусі злавілі ўкраінца, якога летась дэпартавалі

У Беларусі злавілі ўкраінца, якога ў кастрычніку 2017-га дэпартавалі з забаронай уезду ў нашу краіну на 5 гадоў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, 54-гадовы мужчына, жыхар Валынскай вобласці, вярнуўся (якім чынам, не ўдакладняецца). 9 студзеня памежнікі разам з міліцыянерамі затрымалі яго ў вёсцы Арэхава ў Маларыцкім раёне.

Высветлілася, што ўкраінец вярнуўся да жанчыны, з якой раней жыў і вёў сумесную гаспадарку. Гэтыя абставіны і “прымусілі” яго парушыць заканадаўства. Памежнікі перадалі парушальніка міліцыі.

У Беларусі злавілі ўкраінца, якога летась дэпартавалі
Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі