У Беларусі завочна будуць судзіць Ціханоўскую, Латушку, Кавалькову, Дылеўскага
![Святлана Ціханоўская / АР](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/FfVNkk7WQAAUUDq.jpg.webp?itok=8UJme5Sw)
Святлана Ціханоўская / АР
Следчым камітэтам Беларусі па ўзгадненні з генпракурорам пачаты працэс "спецыяльнай вытворчасці" ў дачыненні да прадстаўнікоў Кардынацыйнай рады. Яна распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і Марыі Мароз. Ціханоўская абвінавачваецца па дзясятку артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сярод іх — "Прыгатаванне да захопу і ўтрымання будынкаў", "Прыгатаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках", "Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Усе названыя асобы знаходзяцца за мяжой, таму ў РБ іх збіраюцца судзіць завочна.
![У Беларусі завочна будуць судзіць Ціханоўскую, Латушку, Кавалькову, Дылеўскага](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SC_0.jpg.webp?itok=MCZP5H10)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.