У Беларусі затрымалі расіяніна са зброяй і кнігай "Mein Kampf". Фота

У Беларусі затрымалі расіяніна са зброяй і кнігай "Mein Kampf". Фота

У Беларусі затрымалі расіяніна са зброяй і кнігай "Mein Kampf". Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, расіянін ехаў з Польшчы, як адзін з пасажыраў легкавіка, якім кіраваў грамадзянін Літвы. Падчас мытнага кантроля ў яго пад адзеннем знайшлі рэвальвер. Пасля гэтага ўважліва агледзелі аўтамабіль, у схованках знайшлі 46 патронаў, карцеч, кінжал і згаданую кнігу Адольфа Гітлера.

Эксперты прызналі, што патроны з'яўляюцца баявымі, а рэвальвер — наразной агнястрэльнай зброяй. У адносінах грамадзяніна Расіі распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі