У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў (фота, відэа)

У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў (фота, відэа)

У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў. Затрыманыя чацвёра жыхароў Мінска, якія за некалькі тысяч долараў купілі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, спрабавалі ім скарыстацца, але справу да канца не давялі "па незалежных ад іх прычынах".

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, гэтая крымінальная гісторыя пачалася вясной 2018-га. У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі аднаго з банкаў, якія заўважылі прасвідраваныя адтуліны на панэлях двух банкаматаў. Падобнага раней не было. Давялося высвятляць, у чым справа, бо касеты з купюрамі засталіся некранутымі. Пазней стала вядома, што гэта былі сляды няўдалых спробаў скрасці грошы.

Група мінчукоў даведалася на адной з закрытых інтэрнэт-пляцовак пра спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне (там быў даступны відэаролік, у якім пакрокава апісваліся ўсе дзеянні). Яно запускалася пасля падключэння да электронных сістэмаў прыстасавання выдачы грошай. Але для гэтага трэба было зрабіць тыя самыя адтуліны на панэлі.

У пачатку чэрвеня падазраваных затрымалі аператыўнікі ўпраўлення "К" МУС пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз". Крымінальную справу распачалі па двух артыкулах — "замах на крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры" і "наўмыснае пашкоджанне маёмасці". Следства працягваецца.

У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў (фота, відэа)
Фота: http://mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі