У Беларусі з расійскай фуры скралі клетку з норкамі
![У Беларусі з расійскай фуры скралі клетку з норкамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yarovoe46.jpg.webp?itok=Zn4kuIgS)
У Ашмянскім раёне ў ноч на Раство з расійскай фуры скралі клетку з норкамі. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, кіроўца грузавіка ўначы спыніўся на запраўцы каля мяжы з Літвой, каб адпачыць перад дарогай.
У паўпрычэпе былі клеткі з норкамі. Мужчына не зачыніў дзверы на замок. Назаўтра адной клеткі з пяцю звяркамі ўжо не было. Камеры відэаназірання зафіксавалі, што яе забраў мужчына, які пад'ехаў на аўтамабілі.
Норкі належалі расійскай фірме і каштавалі каля 4 мільёнаў беларускіх рублёў. Кіроўца вёз іх з Калінінграда ў Санкт-Пецярбург.
Здымак з архіву.