У Беларусі вырашылі выгадаваць свайго васьмінога-аракула

Беларускі васьміног Афоня можа стаць прадаўжальнікам справы вядомага малюска Паўля, які днямі памёр ад старасці. Васьміног з нямецкага акіянарыюма праславіўся тым, што прадказаў вынікі ўсіх матчаў сёлетняга чэмпіянату па футболе. Беларускага васьмінога-аракула будуць трэніравать на прадказаннях вынікаў дзіцячага “Еўрабачання-2010”, паведамляе СТВ. Афоню, які жыве ў акварыюме цэнтра “Адкрыты акіян”, пакуль тры месяцы. Набывалі яго не дзеля забавы, а дзеля сур’ёзных даследаванняў. Цяпер жа ж беларускія навукоўцы спрабуюць высветліць, ці ўсе васьміногі маюць дар прадбачання. У акварыюм да Афоні спускаюць розныя баначкі, аднак пакуль васьміног не можа зразумець, чаго ад яго хочуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі