У Беларусі выпрабавалі мадэрнізаваную супрацьтанкавую ракету

У Беларусі выпрабавалі мадэрнізаваную супрацьтанкавую ракету

У Беларусі выпрабавалі мадэрнізаваную супрацьтанкавую кіраваную ракету 9М113М. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Мінабароны, яна прызначана для атак на бронетэхніку, агнявыя кропкі (у тым ліку і рухомыя), верталёты, калі яны ляцяць на нізкай вышыні, на адлегласці да 4 кіламетраў.

Першыя пускі ракеты прайшлі на палігоне пад Барысавам. Бронеаб'екты былі ліквідаваны.

Мадэрнізацыя ракеты супрацьтанкавага ракетнага комплекса "Конкурс" павялічыла яе камулятыўны зарад. Калі раней прабівалася браня таўшчынёй 250 мм, то цяпер — 375 мм. Больш падрабязна можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі