У Беларусі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект антытытунёвага дэкрэта

У Беларусі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект антытытунёвага дэкрэта

У Беларусі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект антытытунёвага дэкрэта. У ім, між іншым, пералічаны спіс месцаў, якія хочуць зрабіць свабоднымі ад курэння як звычайных, так і электронных цыгарэт. Месцы, свабодныя ад курэння, збіраюцца падзяліць на дзве катэгорыі: з поўнай забаронай і са спецыяльна прызначанымі для курэння месцамі.

У дэкрэце да 1-й катэгорыі адносяцца ліфты і дапаможныя памяшканні шматкватэрных дамоў, інтэрнатаў (у тым ліку агульныя балконы), пляжы, дзіцячыя пляцоўкі, тэрыторыі дзіцячых летнікаў, прыпынкі, тэрыторыя ў радыусе 10 метраў ад іх, грамадскі транспарт (у тым ліку і цягнікі), асабістыя аўтамабілі, калі ў іх ёсць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

Да 2-й катэгорыі адносяць крамы, рынкі, гандлёвыя цэнтры, кавярні і рэстараны, вытворчыя памяшканні, тэрыторыі школ і вышэйшых навучальных устаноў, чыгуначныя платформы, аэрапорты і вакзалы. Юрыдычныя асобы, якім належаць згаданыя аб'екты, могуць ствараць месцы, прызначаныя для курэння. На аб'ектах, дзе курэнне забаронена, дэкрэт загадвае размяшчаць спецзнак.

Нагадаем, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, за курэнне ў неналежным месцы пагражае штраф.

Дэкрэт прыраўноўвае электронныя цыгарэты да звычайных. Як і цыгарэты, іх нельга будзе выкладваць на вітрынах і прадаваць непаўналетнім, інфармуе партал tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі