У Беларусі ўжо сабралі больш за мільён тон збожжа

У Беларусі ўжо сабралі больш за мільён тон збожжа (на 18% пасяўных плошчаў). Пра гэта 27 ліпеня паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Самыя высокія паказчыкі зафіксаваныя ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. На Віцебшчыне, дзе толькі пачалася ўборка збожжавых і зернебабовых культур, паказчыкі найгоршыя.

Адзначаецца, што сёлета амаль на 20% знізілася ўраджайнасць. У сярэднім з гектара збіраецца па 31,4 цэнтнеры.

Нагадаем, летась у Беларусі сабралі больш за 9 млн тон збожжа. Гэты вынік лічыцца рэкордным.


Фота: БЕЛТА і ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі