У Беларусі ўпершыню праведзены маніторынг стратаў цеплавой энергіі
У Гомельскай вобласці ўпершыню ў Беларусі праведзены поўны маніторынг стратаў цеплавой энергіі. Штогод у нашай краіне праводзіцца тэрмарэнавацыя соцень тысяч
квадратных метраў жылых дамоў, абнаўляюцца кацельныя і цеплатрасы.
Аднак цяпер вырашана вызначыць, куды найперш трэба ўкладаць сродкі, дзе
найбольшыя страты і якая іх прычына.
На гэтыя пытанні ў Светлагорску адказалі пры дапамозе ўнікальнага абсталявання, распрацаванага ў Гомельскім інжынерным інстытуце МНС. Месцы ўцечкі цяпла былі вызначаныя з дапамогай сістэмы авіякантролю за 4 гадзіны, былі складзеныя адмысловыя мапы.
Камунальшчыкі сцвярджаюць, што новая сістэма таксама бачыць дэфекты ў будаўніцтве, паведамляе тэлеканал СТВ.