У Беларусі сёння падаражэлі стаматалагічныя паслугі

Кошт стаматалагічнага абследавання пры першасным звароце з сённяшняга дня складзе 33 тысячы рублёў замест ранейшых 28650 рублёў. Кошт абследавання з выдачай кансультатыўнага заключэння, у залежнасці ад кваліфікацыі і навуковага звання лекара, вагаецца ад 49 тысяч да 62 тысяч рублёў (раней — ад 43 тысяч да 53550).

Цана на клінічную частку артадантычнага стаматалагічнага лячэння ў залежнасці ад віду паслугі вагаецца ад 3 тысяч да 99 тысяч (раней — ад 2850 да 86050). Кошт рэнтгеналагічнага даследавання пры аказанні стаматалагічных паслугаў складзе ад 17 тысяч да 33 тысяч рублёў (раней — ад 14,8 тысячы да 28850).



Пастанова ўступіла ў сілу 22 студзеня 2014 года, паведамляе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі