У Беларусі стартуюць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022"

У Беларусі стартуюць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022"

10 лютага ў Беларусі стартуюць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" ("другі этап праверкі сіл рэагавання саюзнай дзяржавы"). Беларускія і расійскія войскі да 20 лютага будуць адпрацоўваць "абарончую аперацыю" ва ўмовах "знешняй агрэсіі" (паводле легенды вучэнняў, "Рэспубліка Палессе" і "Паўночная Федэрацыя" будуць змагацца супраць "Заходніх") і "супрацьдзеянне тэрарызму".

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, практычная адпрацоўка дзеянняў падраздзяленняў будзе адбывацца на палігонах "Абуз-Лясноўскі", "Асіповіцкі", "Брэсцкі" і "Гожскі", а таксама на "асобных участках мясцовасці". У вучэннях задзейнічаюць аэрадромы ў Баранавічах, Лунінцы, Лідзе і Мачулішчах.

Мінабароны Расіі паведамляе, што на палігоне ў Брэсцкай крэпасці пачалі "баявое дзяжурства" зенітныя комплексы С-400, перакінутыя з Хабараўскага края РФ.

Вучэнні ў Беларусі і прысутнасць на беларускай тэрыторыі значнай колькасці расійскіх войск выклікае занепакоенасць на Захадзе. Адміністрацыя ЗША лічыць правядзенне сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "дзеяннямі, накіраванымі на эскалацыю" сітуацыі вакол Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі