У Беларусі пяты дзень запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 ніжэй за 200

У Беларусі пяты дзень запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 ніжэй за 200

У Беларусі пяты дзень запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 ніжэй за 200. За апошнія суткі іх было 182. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй складае ўжо 65114, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць ахвяр дасягнула 468 чалавек (+4 за апошнія суткі).

Выпісаны з бальніц 55492 пацыенты (+112), з іх 55024 паправіліся (+108).

Агулам з пачатку пандэміі праведзеныя 1 млн 141 тысяча 580 тэстаў на каранавірус (+6927; напярэдадні было +11495).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі