У Беларусі перад чэмпіянатам свету ізалявалі больш за 20 апазіцыянераў

"Зачыстка" актыўных апазіцыянераў працягваецца з красавіка і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Каля дзесяці чалавек трапілі за краты яшчэ пасля "Чарнобыльскага шляху", а сярод іх — былы палітвязень Зміцер Дашкевіч. У апошнія дні суды праходзяць штодня.



8 траўня быў затрыманы і асуджаны Маскоўскім судом сталіцы на 20 сутак адміністрацыйнага арышту актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Маскойць. Абвінавачанне стандартнае — "дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі".



Як паведамляе БелаПАН, на сённяшні дзень адміністрацыйнае пакаранне адбываюць больш за 20 апазіцыянераў. Праваабаронцы ўпэўненыя, што адбываюцца прэвентыўныя затрыманні перад хакейным чэмпіянатам свету, каб актывісты не ладзілі акцый пратэсту на вачах у тысяч замежных заўзятараў.

Частка актывістаў маладзёжных апазіцыйных арганізацый былі вымушаныя перайсці на нелегальнае становішча — яны хаваюцца ад міліцыянераў, ведаючы, што іх чакае адміністрацыйны арышт і ізаляцыя на час хакейнага чэмпіянату.
 

За час чэмпіянату актывісты правядуць 22 тысячы перыядаў пад арыштам
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі